Гісторыя партыі

Гісторыя і барацьба
Арганізацыйны камітэт па стварэньню Беларускай Партыі Свабоды ўзьнік яшчэ ў 1994г. на хвалі стыхійнага пратэсту студэнтаў -патрыётаў супраць паўзучай расейска-камуністычнай рэакцыі. З той пары некалькі спробаў зарэгістравацца ў беларускім Мінюсьце завершыліся няўдала. Аднак арганізацыя займела шмат прыхільнікаў, і мае бяссумніўныя палітычныя перамогі.
У 1998-2001гг. асноўныя намаганьні БПС былі скіраваныя на барацьбу супраць прарасейскіх фашыстоўскіх арганізацый, якія падтрымоўваліся сілавымі структурамі рэжыму. Гэта — “Русское Национальное Единство” (РНЕ), прарасейскае “Казацкое братство” ды іншыя, якія тэрарызавалі дэмакратычную грамадскасьць, разганялі акцыі апазіцыі.
Кіраўніцтва Партыі Свабоды зьвярнулася да беларускай моладзі ствараць атрады “Самаабароны” (САБ). Праз некаторы час уплыў расескіх фашыстаў удалося зьменшыць. Заўважаючы масавы рост БПС у гэтай барацьбе, рэжым Лукашэнка сам ліквідаваў рэшткі РНЕ.
У 2001-2002гг.у Беларусі праходзіла легендарная акцыя “Курапацкі Чын”. Урочышча Курапаты пад Менскам-самае масавае месца камуністычнага генацыду ў Еўропе (больш за 200 тысяч закатаваных). Беларускія ўлады пачалі будаваць кальцавую трасу наўпрост па рэштках забітых людзей.Беларуская патрыятычная моладзь узьвяла намётавы лагер, ды 280 сутак вяла гераічную барацьбу супраць варварства ўладаў. У выніку рэжым адступіў -дарога была звужаная, а з боку ўладаў адбылося частковае вызнаньне статусу гэтага месца.
“Курапацкі Чын” застаецца па сёньняшні дзень адзінай сапраўднай перамогай апазіцыі. Галоўнай рухаючай сілай курапацкай акцыі была Партыя Свабоды С.Высоцкага.
У 2004 г. актывісты БПС, па запрашэньню ўкраінскіх калег, бралі ўдзел ва Ўкраінскай Памаранчавай Рэвалюцыі. Пасьля рэвалюцыі ў Кіеве, з падтрымкай Украінскай Народнай Партыі, быў адчынены Беларускі Дэмакратычны Цэнтр. Праз 5 месяцаў, пад ціскам амбасадаў Беларусі і Расеі Цэнтр быў зачынены.

Апошнія гады Беларуская Партыя Свабоды аддавала прыярытэт арганізацыйна-асьветніцкай працы, абьяднаньню людзей нацыянальна-дэмакратычных перакананьняў. Тым не менш рэжым рэгулярна падвяргае арыштам, ператрусам, штафам ды інш. рэпрэсіўным мерам актывістаў арганізацыі.
У 2006 г.,пасьля прэзідэнтцкіх выбараў арганізацыя падзьверглася мацнейшым рэпрэсіям. Напрыклад, за адзін год С.Высоцкі двойчы адбываў адміністратыўныя тэрміны за палітычную дзейнасьць, былі заарыштаваныя яшчэ 12 актывістаў арганізацыі.
У 2008 г. – чарговыя адміністратыўныя пакараньні.
У 2009-2010гг. — ізноў хваля рэпрэсій да кансерватыўна-патрыятычнай БПС.
І цяпер знаходзіцца ў няволі актывіст БПС Васіль Парфянкоў.
Партыя Свабоды складае касьцяк Народнай апазіцыі, ды дзейнічае самастойна ад афіцыйнай апазіцыі, дыскрэдытаванай карупцыяй і паразамі. Разам са сваімі саюзьнікамі-Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквой (БАПЦ), патрыятычнай арганізацыяй “Самаабарона”, шэрагам рэгіянальных патрыятычных і экалагічных арганізацый БПС стварае рух “Новая Беларусь”.

БПС і рух “Новая Беларусь” складаюць лакаматыў барацьбы супраць будаўніцтва ў Беларусі Расеяй атамнай станцыі ў Астраўцы.
26.04.2012 у часе акцыі “Чарнобыльскі Шлях” кіраўнік БПС С.Высоцкі выступіў перад прыхільнікамі з рэзалюцыяй пра пачатак кампаніі супраціву будаўніцтву Астравецкай АЭС.Хоць акцыя была разагнаная міліцыяй, Партыя Свабода распачала кампанію супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Кіраўнік
Сяргей Высоцкі-заснавальнік і кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды. Каардынатар руху “Новая Беларусь”.
Нарадзіўся ў Менску ў 1971г. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Ўніверсітэт па спецыяльнасьці: Гісторыя і паліталогія.
У 1996г. заняў 1-ае месца на выбарах у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь па 247-ай выбарчай акрузе. А.Лукашэнка ануляваў вынікі выбараў там, дзе перамаглі апазіцыянеры.
Узначальваемай Высоцкім БПС належыць галоўная роль у барацьбе супраць прарасейскіх фашыстоўскіх структур у Беларусі.
Шмат разоў падзьвяргаўся рэпрэсіўным мерам: арыштам, адміністратыўнаму пакараньню, вобшукам, абмежаваньню ў правах ды інш. У часе зьняволеньня двойчы трымаў дзесяцісуткавую галадоўку з патрабаваньнем вываду з Беларусі расейскіх войскаў.
Выступае за адмену ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.
Узнагароджаны ад беларускіх пісьменьнікаў медалём за Курапацкую акцыю.
Зьяўляецца адным з лідэраў Народна-патрыятычных сіл. Сярод беларускіх палітыкаў-самы бескампрамісны пратыўнік будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Выступае за кардынальныя перамены ў апазіцыі.