Мэты партыі

БПС лічыць, што дэ-факта Беларусь не мае паўнавартаснай незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды, і здабыць гэта можна толькі арганізаванай палітычнай барацьбой.

БПС змагаецца:
1. за Незалежнасьць,што азначае абарону і ўмацаваньне дзяржаўнасьці Беларусі;
2. за Свабоду Беларускага Народу і свабоды грамадзянаў (“Свабоду народу-свабоду асобе”);
3. за абуджэньне Беларускага Народу на падмурку нацыянальна –традыцыйных і хрыстыянскіх каштоўнасьцяў;
4. за Дэмакратыю, што мае на ўвазе рэальнае народаўладзьдзе.
БПС-патрыятычная, нацыянальна-вызвольная арганізацыя, якая імкнецца не толькі зрынуць тыранію Луашэнкі, але і правесьці дэмантаж усёй расейска-камуністычнай сістэмы краіны.
БПС патрабуе поўнага і безумоўнага вываду з Беларусі ўсіх расейскіх войск, і выхаду Беларусі з усіх навязаных саюзаў з Расеяй.
БПС зважае Беларусь неад’емнай часткай еўрапейскай цывілізацыі, ды падтрымоўвае супрацоўніцтва з іншымі еўрапейскімі краінамі.
БПС адстойвае Балта –Чарнаморскі вектар, як базавы ў знешнепалітычнай канцэпцыі.