У Менска не атрымаецца адмаўчацца

Беларусь і Украіна на парозе чарговага скандалу. На гэты раз ён звязаны з нібыта выкраданнем ФСБ Расеі ў нашай краіне грамадзяніна Украіны Паўла Грыба. Адзначу, што пакуль незразумела, наколькі гэтая гісторыя адпавядае рэчаіснасці. Аднак у дадзенай сітуацыі варта звярнуць увагу на два моманты. Па-першае, чарговы раз абсалютна правальна спрацавалі інфармацыйныя службы сілавых структураў Беларусі. Прэс-служба Дзяржпагранкамітэта пацвердзіла факт уезду Паўла Грыба на тэрыторыю Беларусі толькі пасля адпаведнай заявы ўкраінскіх памежнікаў. Другі момант звязаны з дзейнасцю спецслужбаў краінаў СНД на тэрыторыі адзін аднаго. Варта адзначыць, што выкраданне людзей – нармальная практыка для спецслужбаў краінаў СНД. Раней, напрыклад, узбекскія і туркменскія спецслужбы неаднаразова выкрадалі палітычных апанентаў існуючых у гэтых краінах рэжымаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Варта адзначыць, што і беларускія спецслужбы не заставаліся ў баку. У кастрычніку 2013 года паведамлялася, што што беларускі КДБ спрабаваў затрымаць у Маскве менеджара Беларускай калійнай кампаніі Ігара Еўстратава. Праўда, самімі беларускімі спецслужбамі гэта адмаўлялася.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/blohi-racyi/andrej-parotnikau/u-menska-ne-atrymaetstsa-admauchatstsa/

Добавить комментарий