ЧАРГОВАЯ ПРАВАКАЦЫЯ

Мяркаваў, што гэта нейкі мантаж, нехта прыкалваецца.
Выйшла-не!..
Знайшоў «Народную Волю» за 5-ае верасьня.
Сапраўды ад майго імя нехта напісаў ліст у газету. Пры гэтым выказваюцца не мае думкі АД МАЙГО ІМЯ…
БО МАЯ ПАЗІЦЫЯ ІСТОТНА АДРОЗНІВАЕЦЦА…
У ЛЮБЫМ ВЫПАДКУ — ГЭТА ПАДСТАВА. І нельга недаацэньваць тых, хто дзейнічае такімі скоцкімі прыёмамі.
Замоўшчыкі гэтай правакацыі выкарыстоўваюць прыём падлогу, каб дабіцца шэрагу задачаў…
У сувязі з нашай рольлю ў ВЫКРЫВАНЬНІ ПЛАНАЎ РАСЕЙСКІХ АГРЭСАРАЎ, ДЫ ШЭРАГУ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ ЗАХАДАЎ СУПРАЦЬДЗЕЯНЬНЯ ПАГРОЗЕ АНЭКСІІ БЕЛАРУСІ (ВЫСТУПЫ Ў ЕЎРАЗЬВЯЗЕ, НА ФОРУМЕ НАТО ды г,д,)-СПРОБА ДЫСКРЭДЫТАЦЫІ.
СТВАРЭНЬНЕ ВАКОЛ МАЙГО ІМЯ ТАКОГА СКАНДАЛЬНАГА ФОНУ, КАБ ЖУРНАЛІСТЫ ДЫ ПРОСТЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ ШАРАХАЛІСЯ АД ПАТРЫЁТАЎ..
Гэтую сітуацыю канешне нельга пакідаць…
Мне прыйдзецца давесьці справу да завяршэньня. Прызвычаіўся, што маёй думкай цікавяцца АМЕРЫКАНСКІЯ СМІ, УКРАІНСКІЯ, ЛІТОЎСКІЯ…ТОЛЬКІ НЕ БЕЛАРУСКІЯ…
Але з-за гэтага сьвядомага замоўчваньня нас-беларускіх патрыётаў, потым узьнікаюць такія ляпы…Як кажуць, «без мяне мяне жанілі».Выданьне села ў лужыну..А што ў наступны раз, нехта ад майго імя напіша:»Сьмерць Статкевічу ці Лу-ку!» А «Народная Воля» гэта надрукуе?!. Якія яшчэ словы яны гатовыя мне прыпісаць?!.
Па стылю,думаю,правакацыя з удзелам сьпецслужбаў.
ДэмСМІ могуць не заўважаць тых, хто ўяўляе пагрозу для акупантаў.
Але самі акупанты ЦУДОЎНА РАЗУМЕЮЦЬ, ХТО ДЛЯ ІХ УЯЎЛЯЕ НЕБЯСЬПЕКУ…
Здымак Никита Никитов

Добавить комментарий